Вы тут

Новы кліп гурта Rammstein раскрытыкавалі за вобразы ў канцлагерных робах

Кадр з відэа

Новы кліп гурта Rammstein выклікаў рэзкую крытыку з боку ўпаўнаважанага ўрада ФРГ па барацьбе з антысемітызмам Фелікса Кляйна і экс-кіраўніцы Цэнтральнага савета яўрэяў у Германіі Шарлоты Кноблах, перадае DW

Яны заявілі, што музыкі "перайшлі чырвоную лінію" і "парушылі мяжу дазволенага ". У інтэрв'ю газеце Bild Кноблах папракнула групу ў "інструменталізацыі і прыніжэнні Халакосту". 

27 сакавіка музыкі размясцілі ў сацсетках 35-секундны тызер кліпа "Deutschland". У ім рокеры зняліся ў робах, якія насілі вязні канцлагераў. (28 сакавіка піраты абнародавалі поўную версію кліпа, якая доўжыцца 9 хвілінаў. Але неўзабаве гэтая версія была выдаленая. Афіцыйная прэзентацыя кліпа адбудзецца 28 сакавіка ў 20:00.)

"Тое, як Rammstein тут выкарыстоўвае пакуты і гібель мільёнаў людзей у забаўляльных мэтах, выглядае непрыстойна і агідна", — заявіла Кноблах.