Новы альбом The Toobes выйдзе ў кастрычніку на нямецкім лэйбле

Трэці па ліку альбом The Toobes выйдзе на пачатку кастрычніка на адным з нямецкіх лэйблаў. Але ў хуткім часе трыа зладзіць папярэдняе праслухоўванне дыска сярод сяброў, каб выявіць хібы і ўнесці папраўкі перад непасрэдным выданнем.

"Вось-вось будзе пласцінка, ― распавядае бубнач гурта Стас Ламакін.Мы будзем паказваць сябрам, блізкім, якія будуць ацэньваць пласцінку і ўносіць нейкія дробныя папраўкі. Мы спадзяемся, што пласцінка выйдзе на пачатку кастрычніка, таму што ёсць некалькі нюансаў з нямецкім лэйблам, з якім мы хочам пачаць працаваць".

Як будзе называцца новы альбом "Тубсаў" і якія трэкі яго складуць, музыкі не паведамляць. Адзінае, на прэміі Rock Profi, дзе трэк The Toobes "Say Hello To My Baby" набыў статус "Лепшай песні", музыкі падпелі аркестру "12 датчан" знакамітую "Hit the Road Jack", прагаварыўшыся, што выкарыстаюць песню ў новым альбоме. Да таго ж "Тубсы" зрабілі стаўку на тое, што іх новая пласцінка ў наступным годзе стане галоўным трыумфатарам вядучых беларускіх музычных прэмій.

29 траўня The Toobes дадуць канцэрт у клубе "Таранціна". Выступ трыа падтрымаюць калегі з гурта Clover Сlub.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі