Вы тут

Польскі гурт RADIO SLAM, створаны былым фронтмэнам The Toobes, выпусціў кліп

Фота з сацыяльных сетак

Некалі ў Беларусі быў вельмі паспяховы і шматабяцальны гурт The Toobes. Праз некаторы час ён разваліўся. Яго бубнач і фронтмэн каманды Стас Ламакін асеў у Польшчы і стварыў там гурт RADIO SLAM, які грае музыку, вельмі падобную да "тубсаўскай". Сам жа Стас кінуў барабаны і стаў спяваць з гітарай.

 

Cа Стасам у RADIO SLAM граюць два маладыя польскія музыкі. Разам яны працягваюць прабіваць сцяну тамтэйшага шоў-бізу, шмат выступаючы ў клубах і на фэстах, удзельнічаючы ў конкурсах.

А сёння, 21 сакавіка, RADIO SLAM выпусцілі кліп на апошні сінгл каманды "Save the day". Рэжысёрам роліка стаў Антон Волкаў — мінчанін, які скончыў Акадэмію мастацтваў, а цяпер працуе на тэлебачанні.

 

Увесну RADIO SLAM маюць даць вялікі канцэрт у Мінску.