Новы альбом Black Sabbath “13” — на чале брытанскага чарту

Новы альбом Black Sabbath “13” узначаліў брытанскія чарты ўпершыню з 1970 года. Пра гэта распавядае кампанія Official Charts Company, якая складае брытанскія хіт-парады. Апошні раз пласцінка Black Sabbath дабіралася да першага месца ў 1970 годзе. Гэта быў дыск “Paranoid”. Па выніках мінулага тыдня “13” пасунуў на 13 тысяч копій новы альбом Beady Eye “Be”.Трэці радок заняла пласцінка “Time” Рода Стюарта.


“Я ў шоку! Поспех пласцінкі збівае мяне з ног! Ніводзін наш альбом не ўздымаўся так высока за такі кароткі час!”, — не верыць у поспех Озі Осбарн.


Нагадаем, пласцінка “13” выйшла 2 тыдні таму. Гэта першая праца Black Sabbath за апошніх 18 гадоў. Апроч Озі, у яе запісе ўдзельнічалі Томі Аёмі, Гізер Батлер а таксама бубнач Rage Against the Machine Брэд Уілк.

Фота: www.rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі