Памёр Аляксандр Мілінкевіч
Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё
Ва ўзросце 79 гадоў памёр палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч.
У палітычнай сферы Мілінкевіч найбольш вядомы як адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Выбары былі сфальсіфікаваныя, а намётавае мястэчка, што ўтварылася ў дзень галасавання на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, брутальна разагнала міліцыя.
Пасля 2020 года, як і мноства іншых беларусаў, Мілінкевіч з сям'ёй аказаўся ў эміграцыі.
Летась Мілінкевіч перанёс аперацыю на соннай артэрыі. Калі адтуль выдалілі тромб, пачаўся моцны крываток. Палітык трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане. Ад лістапада ён узнаўляўся пасля аперацыі ў лякарні.