Black Sabbath запішуць альбом і накіруюцца ў новы тур

Black Sabbath збіраюцца запісаць чарговы альбом ў будучым годзе. Заяўляецца, што ён стане апошнім у кар'еры каманды.

Летась легендарны гурт уз'яднаўся і запісаў першую пласцінку з 1995 года пад назвай "13" а таксама правёў маштабны сусветны тур у падтрымку рэліза.

У адным з нядаўніх інтэрв'ю фронтмэн каманды Озі Осбарн заявіў, што ў планах каманды яшчэ адзін альбом і развітальны гастрольны тур. Хутчэй за ўсё, прадзюсаваць новы альбом гурта зноў будзе Рык Рубін. Матэрыял для дыска ўжо напісаны, аднак раней за наступны год гурт за яго не возьмецца. Па словах Озі, многае залежыць ад стану здароўя Тоні Аёмі які, праходзіць курс лячэння ад раку. 

Фота: blabbermouth.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі