Black Sabbath апублікавалі трэк-ліст будучага альбома

Английская рок-легенда, гурт Black Sabbath намераваецца выпусціць яшчэ адзін альбом у сваёй гісторыі. У пацверджанне гэтага быў апублікаваны трэк-ліст будучай пласцінкі пад назвай “13”. Складацца рэліз будзе з 8 кампазіцый.

Трэк-ліст:

1. End of the Beginning
2. God is Dead?
3. Loner
4. Zeitgeist
5. Age of Reason
6. Live Forever
7. Damaged Soul
8. Dear Father.

Адна з іх пад тытулам “God Is Dead?” будзе прэзентаваная ў выглядзе сінгла ў канцы красавіка. А яшчэ адну “End Of The BeginningBlack Sabbath прадставяць у фінальным эпізодзе папулярнага тэлесерыялу “CSI: Crime Scene Investigation” 15 траўня, паведамляе New Musical Express.

Рэліз самой пласцінкі намечаны на 11 чэрвеня.

“13” стане першым паўнафарматным альбомам Black Sabbath за апошнія 35 гадоў. У запісе пласцінкі ўдзельнічалі прадстаўнікі арыгінальнага складу гурта — Озі Осбарн, Тоні Аёмі і басіст Гізэр Батлер (бас). Бубнач Біл Уорд адмовіўся ад супрацоўніцтва па фінансавых прычынах і яго месца ў студыі заняў Брэд Уілкі з Rage Against The Machine.

Прадзюсаваннем працы займаўся Рык Рубін.

У падтрымку альбома Black Sabbath плануюць зладзіць сусветны тур.

Фота: laweekly.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі