Па-беларуску выйшаў непадцэнзурны пераклад кнігі Оскара Уайльда "Партрэт Дорыяна Грэя"
Вокладка рамана "Партрэт Дорыяна Грэя" / bellit.info
У выдавецтве Skaryna Press выйшаў з друку класічны раман Оскара Уайльда "Партрэт Дорыяна Грэя" па-беларуску.
Як піша bellit.info, пераклад быў зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-англійску выйшла толькі ў 2011 годзе. Пераклаў на беларускую Вільз О’Фляэрці.
Упершыню раман быў апублікаваны ў 1890 годзе і выклікаў скандал. У ім спалучаюцца неагатычная літаратура, сацыяльная сатыра і філасофская прыпавесць.
У тым ліку раман быў выкарыстаны ў судзе як доказ разбэшчанасці аўтара: яго персанаж мастак Бэзіл Хорвард вельмі захапляецца Дорыянам Грэем.
У прадмове да свайго рамана Уайльд абвяшчаў, што кнігі не бываюць маральнымі ці амаральнымі — проста яны напісаныя добра ці кепска.