Black Sabbath апублікавалі відэа на песню "God Is Dead?" (глядзець)

Black Sabbath прадстаўляюць відэашэраг да песні "God Is Dead?"з новага альбома гурта "13". У якасці аўтара кліпа выступіў вядомы амерыканскі рэжысёр, аўтар серыі скандальных фільмаў “Дух часу” ("Zeitgeist"), у якіх крытычна разглядаецца амерыканская палітыка і лад жыцця, Пітэр Джозэф (Peter Joseph).
 

У выніку відэа насычанае духам і змрочнай эстэтыкай фільмаў Джозэфа, што адлюстроўвае і светаадчуванне Озі Осбарна падчас напісання песні.

Трэк "God Is Dead?" стаў першым сінглам з альбома "13", першага сумеснага лонгплэя Озі Осбарна (Ozzy Osbourne), Тоні Аёмі (Tony Iommi) ды Гізера Батлера (Geezer Butler) з часоў "Never Say Die!" 1978 года. Афіцыйны рэліз альбома адбыўся 10 чэрвеня, але Black Sabbath выклалі пласцінку ў інтэрнэт яшчэ за тыдзень да гэтага.


 

Тур Black Sabbath у падтрымку альбома "13" стартаваў 20 красавіка.

Фота: rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі