MTV назавуць іконай Озі Осбарна

Озі Осбарн стане іконай MTV. Прэмію Global Icon легендарны рокер атрымае 9 лістапада падчас цырымоніі ўзнагароджання MTV EMAs.


"Уплыў Озі на музыку і поп-культуру проста неацанімы. Цягам чатырох дзесяткаў гадоў ён забаўляў (і працягвае забаўляць!), натхняў і часам шакаваў легіёны фэнаў па ўсім свеце", — кажа выканаўчы віцэ-прэзідэнт Viacom Брус Джылмер.


Сярод іншых сёлетніх намінантаў на MTV EMAs  — Эд Шыран, Нікі Мінаж, Кэці Пэры, Фарэл Уільямс і Арыяна Грандэ.

Паводле music.com.ua

Фота: www.billboard.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі