Новая праваабарончая арганізацыя можа з’явіцца ў Беларусі

Мэтай гэтай арганізацыі стане рэалізацыя Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Як інфармуе сайт spring96.org, старшынёй арганізацыі абраны доктар юрыдычных навук прафесар Міхаіл Пастухоў, намеснікам — Віктар Карніенка, выканаўчым дырэктарам — праваабаронца Леанід Судаленка.

Праваабаронцы адзначаюць, што стварэнне такой арганізацыі наспела даўно: Беларусь з’яўляецца адным з лідараў па зваротах грамадзян у ААН аб парушэнні правоў чалавека. На сёння Камітэтам ААН па правах чалавека вынесена каля 60 рашэнняў па Беларусі, у якіх вызначаныя тыя ці іншыя парушэнні. Аднак беларускія ўлады не выканалі ніводнага з гэтых рашэнняў.

Стваральнікі аб’яднання “ПАКТ” упэўненыя, што ўсе дакументы для рэгістрацыі старанна правераныя юрыстамі і экспертамі, таму Мінюст не мае фармальных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі. Заснавальнікі атрымаюць адказ цягам месяцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі