“Новая Беларусь”: зыход у лічбавую рэчаіснасць? Эфір з Ліхачэўскім

Яраслаў Ліхачэўскі / фота з архіва

Тыдзень таму даўно анансаваны праект лічбавай платформы “Новая Беларусь” нарэшце быў запушчаны. Ад праекта вялікія чаканні, не менш, калі не больш, чым ад Аб’яднанага Пераходнага кабінета — паводле задумы гэтая платформа мусіць стаць для прыхільнікаў пераменаў ледзь не протадзяржавай.


Што з сябе ўяўляе лічбавая платформа “Новая Беларусь” і якая карысць ад яе шараговаму беларусу? Ці здольная лічбавая Беларусь выконваць функцыі калі не цэлай “дзяржавы”, то хаця б пэўных дзяржаўных структур і ўстаноў? Якія хібы выявіліся за тыдзень працы платформы і як яна будзе змяняцца? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з ІТ-прадпрымальнікам, сузаснавальнікам фондаў Belarus Solidarity Foundation і Digital Solidarity Яраславам Ліхачэўскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.