Нормы бяспошліннага ўвозу ў ЕАЭС з 2019 года зменшаць на 500 еўра

Нормы бяспошліннага ўвозу ў ЕАЭС з 2019 года зменшаць на 500 еўра

Да 1 студзеня 2018 года мусіць быць падпісанае рашэнне Еўразійскай эканамічнай камісіі па нормах бяспошліннага ўвозу тавараў у ЕАЭС. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на першага намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзіміра Арлоўскага.

Пасля прыняцця рашэння ЕЭК будуць вызначаныя нормы на нацыянальным узроўні. Раней ЕЭК прапаноўвала з 1 студзеня 2019 года зрэзаць ліміт увозу да 1 тысячы еўра і 50 кг, з 1 студзеня 2020 года — да 750 еўра і 35 кг, а з 1 студзеня 2021 года — да 500 еўра і 25 кг. Гэтыя абмежаванні прапануюць увесці на тавары, якія ўвозяцца на аўтамабілях, аўтобусах, па чыгунцы або па моры.

Цяпер у ЕАЭС бяспошлінны ўвоз тавараў фізічнай асобай пры перасячэнні наземным транспартам мае абмежаванні ў 1500 еўра і 50 кг.

Пры авіяпералёце ліміты на тавары застаюцца ранейшымі — на суму да 10 тысяч еўра і вагой не больш за 50 кг.

1 студзеня 2018 года пачне дзейнічаць Мытны кодэкс ЕАЭС. Паля гэтага вызначаць верхнюю планку лімітаў будзе ЕЭК. Але краіны могуць зніжаць яе на нацыянальным узроўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі