Вы тут

У мытніцы, якая загінула пад фурай у "Казловічах", засталося дзіця

На месцы здарэння / Следчы камітэт

У мытніцы, якая загінула пад фурай у пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы, засталося 5-гадовае дзіця. Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі, яе сям'і будзе аказана неабходная дапамога.

28-гадовая супрацоўніца беларускай мытні трапіла пад колы грузавіка Volvo 5 лютага пасля 12-й гадзіны. Відавочцы кажуць, што кіроўца яе не заўважыў і паехаў пад навес. А жанчына якраз збірала ў кіроўцаў дакументы.

На месцы трагедыі працавала следча-аператыўная група Следчага камітэта. Крымінальную справу распачалі па факце "парушэння правілаў дарожнага руху, якое стала прычынай па неасцярожнасці смерці чалавека". Яе фігурант-кіроўца — 38-гадовы жыхар Брэста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.