"Ноч ваўкалака" ў Полацку

У нядзелю на сцэне
гарадскога палаца культуры ў Полацку прайшла “Ноч ваўкалака” — музычная імпрэза
з удзелам пяці беларускіх рок-гуртоў, у тым ліку легендарнага “Уліса”, які
доўгі час не выступаў на радзіме.
Цэнтральнай падзеяй вечарыны стала
прэзентацыя альбома “Сонцавакол” полацкага гурта “
Indra”, які быў запісаны пры дапамозе “Еўрапейскага радыё для Беларусі”.


Полацкі гурт “Indra” з’явіўся на свет чатыры гады таму. За гэты час калектыў
паспеў займець прыхільнікаў і стаць лаўрэатам фестываля “Рок-Кола”. Але сёлета “
Indra” пачала новы адлік у творчасці. Гурт выпусціў першы
прафесійны альбом.

Напярэдадні Новага года калектыў атрымаў прыемную навіну —
ён стаў пераможцам хіт-параду “Еўрапейскага радыё для Беларусі”. У якасці
ўзнагароды “
Indra” атрымала магчымасць
запісаць альбом на прафесійнай студыі ў Беластоку.

Дзевяць кампазіцый, якія
ўвайшлі ў дыск “Сонцавакол”, былі запісаныя за пяць дзён вельмі напружанай і
плённай працы. Яе вынікам стаў не толькі гатовы альбом, але і змены ў адносінах
музыкаў да сваёй творчасці. Гаворыць вакалістка гурта “
Indra” Вольга Андрэева.

Вольга Андрэева: Мы вырашылі перагледзець свае адносіны да таго, навошта мы гэта робім. Проста для
таго каб сядзець у ГДК і нейкія канцэрты лабаць. Ці для таго каб калі мы з нейкай
прычыны мы гэта скончым, каб атрымаўся нейкі вынік.

Не тое, што мы сталі больш сумныя
песімістычныя, не. Мы такія ж вясёлыя. Мы сталі больш дарослымі. Музычна дарослымі”.

Aле і гэткая “дарослая” “Indra”
не згубіла сваёй юнацкай завадносці і пазітыўнай энергетыкі. Доказам таму стаў
выступ гурта на прэзентацыі свайго альбома ў Полацку.

Распачалі вечарыну
мясцовыя гурты “
Primus Inter Paresi The Planets”. Падхапіла музычную эстафету
мінскае “Рэха”, якое добра завяло публіку. А ўжо затым на сцэну выйшла “Indra”.

Але галоўным цвіком праграмы стаў выступ легендарнага беларускага гурта “Ulis”. Дарэчы, яго лідар Вячаслаў Корань быў музычным прадзюсерам
альбому полацкага гурта і даволі высока ацаніў вынік супольнай працы.

Вячаслаў Корань: “Заўжды чуеш нейкія недахопы, недапрацоўкі
ў аматарскім запісе. I калі пачынаеш працаваць у студыі, гэтыя недахопы папросту
прыбіраеш.

І калі людзі хочуць гэтага і хочуць зрабіць усё добра, заўсёды гэта
выклікае павагу. “І
ndrа” якраз падышла да гэтага так. Яны стараліся ўсё зрабіць
так, каб было добра запісана”
.

Ulis” адыграў у Полацку даволі
вялікую праграму. Гэта быў першы электрычны канцэрт гурта ў Беларусі за апошнія два гады. І
публіка ўспрыняла легендарны калектыў вельмі добра. Агульныя ўражанні ад
канцэрту ў слухачоў засталіся таксама пазітыўныя.

Агулам у залі сабралася каля
дзвюх соцень прыхільнікаў музыкі, сярод якіх былі і маладзёны, і рокеры са
стажам. Хтосьці прыйшоў павіншаваць землякоў з “Indr’ы” з выхадам альбому,
хтосьці прывёў сваіх дзяцей паслухаць «Ulis», якім сам захапляўся ў маладосці. “Ноч
ваўкалака” ў Полацку ўдалася.

Фота — studenty.by