Нобелеўскую прэмію па хіміі прысудзілі за “рамантаванне” ДНК

Нобелеўскую прэмію па хіміі прысудзілі за “рамантаванне” ДНК

Нобелеўскую прэмію па хіміі за 2015 год атрымаюць швед Томас Ліндал, амерыканец Пол Модрыч і турак Азіз Санджар. Пра гэта паведамляюць замежныя СМІ са спасылкай на сайт прэміі.

Інтэрнацыянальную групу навукоўцаў узнагародзяць за даследаванне механізмаў рэпарацыі (рамонту) ДНК.

Летась прэмію на хіміі атрымалі Штэфан Хель, Эрык Бетцыг і Уільям Мернер за новыя метады звышдакладнай мікраскапіі, якія маюць болей магчымасцяў у параўнанні са светлавым мікраскопам. Іх даследаванні дазваляюць візуалізаваць шляхі асобных малекулаў унутры жывых клетак.

Нобелеўскую ўзнагароду па традыцыі ўручаць у Стакгольме 10 снежня, у дзень смерці Альфрэда Нобеля, які з’яўляецца заснавальнікам прэміі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі