Вы тут

НН: прэс-сакратар Лукашэнкі купіла апартаменты за 167 тысяч долараў

Наталля Эйсмант / БЕЛТА

Наталля Эйсмант, прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі, купіла аднапакаёвую кватэру плошчай 108,4 квадратнага метра ў комплексе "Алімпік-Парк", піша "Наша Ніва". Гэты комплекс узводзіць будаўнічая кампанія "Тапас" недалёка ад вадасховішча "Дразды". 

Па звестках выдання, дамова была падпісаная ў сакавіку 2019 года. Апартаменты каштавалі 355 тысяч рублёў (166 550 долараў паводле тагачаснага курса).

Паведамляецца, што прадаўцом нерухомасці выступіла не кампанія "Тапас" — у дакументах пазначана, што жыллё прадаў Аляксандр Белы.

Аляксандр Белы — экс-хакеіст і былы генеральны менеджар хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Яго сын Павел Белы — нападнік у хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі і топ-менеджар кампаніі "Тапас".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.