“Нікога не выгналі”: на беларускай мове ў першы дзень ЦТ не было парушэнняў

“Нікога не выгналі”: на беларускай мове ў першы дзень ЦТ не было парушэнняў

11 чэрвеня ў Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэставанне — каля 22 тысяч абітурыентаў здавалі ў гэты дзень беларускую мову. Тэставанне адбылося без аніводнага парушэння. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

“Нічога такога не было — нікога не выгналі. Адзінае толькі: чатыры чалавекі адчулі сябе хворымі, таму не змаглі прайсці тэставанне”, — сказаў  Юрый Міксюк.  

Наступнае цэнтралізаванае тэставанне адбудзецца ў чацверг, 13 чэрвеня — па рускай мове. На здачу гэтага прадмета зарэгістраваліся амаль 63 тысячы чалавек. Усяго на сёлетняе ЦТ у Беларусі падалі дакументы амаль 77 тысяч чалавек.



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі