Ніхто не напісаў ЦТ на 300 балаў, але ёсць ўладальнікі дзвюх "сотак"

Ніхто не напісаў ЦТ на 300 балаў, але ёсць ўладальнікі дзвюх "сотак"

Ніхто з абітурыентаў сёлета не напісаў ЦТ на 300 балаў. Такія вынікі агучыў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, піша TUT.by Ёсць людзі, якія атрымалі па дзве "соткі" — такіх 12 чалавек (летась было 16). Дарэчы, у 2018 годзе таксама не было абсалютных выдатнікаў з трыма стобальнымі тэстамі.

Агульная колькасць тэстаў па ўсіх прадметах, напісаная на 100 балаў, сёлета склала 337, а летась было 408. Пры гэтым агульны бал па большасці прадметаў вырас. Напрыклад, па гісторыі Беларусі сёлета ён 50,82, а летась быў 36,93. Істотна выраслі сярэднія балы па геаграфіі, Сусветная гісторыі (навейшага часу).

Тэсты па кітайскай мове і геаграфіі на 100 балаў напісаў ніхто.

З гэтага года балы на цэнтралізаваным тэставанні лічылі па новай сістэме і ў РІКВе перакананыя, што менавіта яна адлюстроўвае рэальны ўзровень ведаў, а не паказвае адсотак вырашаных заданняў, як было летась.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі