"Непрыдатных" беларускіх прызыўнікоў выклікаюць у ваенкаматы

Агляд у ваенкамаце / voran.by
Агляд у ваенкамаце / voran.by

Беларускіх хлопцаў прызыўнога ўзросту, якія маюць адтэрміноўку ад службы ў войску па здароўі ці па іншых прычынах, выклікаюць на пераагляды ў ваенкаматы. Гэта датычыцца таксама і "НПМ" — тых, хто не прыдатны да службы ў мірны час.

Таксама, паводле звестак Еўрарадыё, улады выклікаюць на пераагляды тых, хто ўжо адслужыў у войску. Пасля гэтай працэдуры яны часта пераходзяць у разрад тых, каго можна дасылаць на вайсковыя зборы.

У лютым у Беларусі змяніўся "расклад хваробаў" — спіс дыягназаў, па якіх даецца адтэрміноўка ад войска. Адтуль шмат чаго выкраслілі. Адпаведна, многія "непрыдатныя" сталі прыдатнымі — а значыць, узнікла неабходнасць перааглядаць прызыўнікоў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі