Некалькі банкаў разблакавалі карткі “БСБ Банка”

Некалькі банкаў разблакавалі карткі “БСБ Банка”

Некалькі банкаў разблакавалі карткі “БСБ Банка”, інфармуе яго прэс-служба. Як паведамляла Еўрарадыё, Нацбанк пазбавіў яго ліцэнзіі на аперацыі з фізічнымі асобамі. Адміністрацыя банка папрасіла гэтых кліентаў зняць грошы з картак да 25 чэрвеня. У першай палове дня 16 чэрвеня стала вядома, што разлікі па картках “БСБ Банка” заблакавалі чатыры банкі. З-за гэтага ў іх банкаматах не праходзілі аперацыі, такія ж праблемы ўзніклі ў арганізацыях гандлю, на запраўках.

Прэс-служба “БСБ Банка” паведамляе, што ў другой палове дня пятніцы яго карткі “разблакавалі ўсе банкі, акрамя БПС-Сбербанк, у сувязі з чым магчымыя перабоі ў аплаце метрапалітэна і некаторых аб’ектах гандлю”. Вядома, што цяпер зноў можна здымаць грошы з картак “БСБ Банка” ў Белаграпрамбанку і Белінвестбанку. Па-ранейшаму карткі абслугоўваюцца ўласнымі банкаматамі “БСБ Банка” і банкаматамі банкаў-партнёраў сеткі СБС. Камісіі на зняццё грошай з картак “БСБ Банка” ў банкаматах усіх банкаў Беларусі адмененыя.

Аднак прэс-служба банка папярэджвае, што “у выпадку, калі ў вас з’явіліся праблемы ў разліках ці зняцці грашовых сродкаў у банкаматах некаторых банкаў — значыць дадзены банк закрыў абслугоўванне картак БСБ Банка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі