Названы самы зручны для пражывання горад у свеце

Выданне Monocle Magazine апублікавала спіс найбольш зручных гарадоў для жыцця ў 2015 годзе. Першы радок у ім заняў японскі мегаполіс Токіа. Эксперты выдання адзначаюць, што сталіца Японіі стала лідарам дзякуючы парадаксальнаму спалучэнню сваіх маштабаў з цішынёй і спакоем.

На другім месцы — сталіца Аўстрыі Вена, а на трэцім — нямецкая сталіца Берлін.

У ТОП-10 трапілі такія гарады, як Мельбурн, Сіднэй, Стакгольм, Ванкувер, Хельсінкі і Мюнхен. Дацкі Капенгаген, лідар леташняга рэйтынгу, падзяліў дзясяты радок з са швейцарскім Цюрыхам.   

Складальнікі рэйтынгу ўлічылі жыццёвыя ўмовы, кошт жыцця, узровень злачыннасці, якасць медыцыны і бізнес-клімат, інфармуюць замежныя СМІ.

Ілюстратыўнае фота з сайта traveltheworld.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі