Навальніцы і да +32. Якое надвор'е чакае беларусаў 27 жніўня

Прырода ў Беларусі / Еўрарадыё

Прырода ў Беларусі / Еўрарадыё

У нядзелю, 27 жніўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы ці моцныя залевы. Давядзецца не толькі браць з сабой парасоны, але і быць асцярожнымі: шквалісты вецер можа валіць дрэвы.

Праз навальніцы, залевы, моцны вецер і спёку на 27 жніўня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У астатнім жа ў краіне будзе пераменная воблачнасць. Уночы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман.

Уночы паветра астыне да 15 градусаў. Днём тэмпература будзе ад +25 па поўначы да +32 у паўднёвых раёнах Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі