Настаўніцай года Беларусі стала выкладчыца беларускай мовы і літаратуры

Настаўніцай года Беларусі стала выкладчыца беларускай мовы і літаратуры

28 верасня адбылося ўзнагароджанне пераможцы і фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік года — 2017". Цырымонія прайшла ў Тэатры юнага гледача, пішуць "Мінск-Навіны".

Пераможцай конкурсу журы абрала настаўніцу беларускай мовы і літаратуры з Баравухскай СШ №15 горада Наваполацка Святлану Румянцаву.

Агулам у конкурсе, які ладзіцца раз на тры гады, прынялі ўдзел 56 чалавек.

Па словах намесніцы начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірыны Каржовай, ад кожнай вобласці і Мінска ўдзельнічалі па восем чалавек. Настаўнікі мусілі правесці конкурсныя ўрокі ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ў незнаёмым класе, а таксама майстар-класы. У суперфінал былі адабраныя восем пераможцаў у кожнай намінацыі, якія змагаліся паміж сабой за званне "Настаўнік года Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі