Наскевіч: удзельнікам масавых беспарадкаў пагражае ад 8 да 15 гадоў зняволення

Наскевіч: удзельнікам масавых беспарадкаў пагражае ад 8 да 15 гадоў зняволення

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальныя справы "па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў". Пра гэта БЕЛТА паведаміў старшыня СК Іван Наскевіч. Ён адзначыў, што яны адбыліся ў ноч з 9 на 10 жніўня і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Наскевіч заявіў, што пацярпелі дзясяткі міліцыянераў. Затрыманым пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

На месцы сутычак пратэстоўцаў і сілавікоў працуе больш за 100 следчых. Яны фіксуюць выкарыстанне ўдзельнікамі "масавых беспарадкаў" кантэйнераў для смецця, палак, камянёў, аскепкаў тратуарнай пліткі, лавак, бутэлек і нават "лёгкаўзгаральных вадкасцяў".

Іван Наскевіч не паведаміў колькасць затрыманых і пацярпелых сярод пратэстоўцаў. Ён сцвярджае, што "многія з падазраваных і ўжо затрыманых знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення". Сілавікі шукаюць іншых удзельнікаў начных падзей.

Масавыя пратэсты ў Мінску і іншых гарадах краіны пачаліся ўвечары 9 жніўня пасля таго, як былі абвешчаны вынікі "нацыянальнага exit poll" пра перамогу Аляксандра Лукашэнкі. У сталіцы нават былі спробы пабудаваць барыкады. Пратэстоўцаў разганялі АМАПаўцы, байцы унутраных войскаў з выкарыстаннем спецтэхнікі і спецсродкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі