Насця Рыбка застаецца затрыманай у Маскве да аўторка

Насця Рыбка застаецца затрыманай у Маскве да аўторка

Беларуская грамадзянка Насця Рыбка (сапраўднае імя — Анастасія Вашукевіч) застанецца пад арыштам у Маскве да аўторка, 22 студзеня. Нагацінскі суд Масквы падоўжыў тэрмін яе арышту на 72 гадзіны. Вашукевіч інкрымінуюць уцягванне ў прастытуцыю, паведамляе ТАСС.

Раней следства папрасіла суд арыштаваць Анастасію Вашукевіч і яе сябра, таксама грамадзяніна Беларусі, Аляксандра Кірылава (Алекса Лэслі).

У судзе Вашукевіч папрасіла прабачэння ў мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесніка кіраўніка ўрада Расіі Сяргея Прыходзькі. Яна заявіла, што ёй скарысталіся і назвала сябе прыладай.

Вашукевіч пацвердзіла, што заяву на яе за ўцягванне ў прастытуцыю напісала былая сяброўка Саша Траўка.

Насця Рыбка вядомая грамадскасці як паляўніца на мільярдэраў. У медыйную прастору яна трапіла пасля расследавання Аляксея Навальнага аб яе адпачынку на яхце Алега Дэрыпаскі ў кампаніі кіраўніка апарата расійскага ўрада Сяргея Прыходзькі.

25 лютага мінулага года Рыбку, Леслі і яшчэ некалькіх чалавек затрымалі падчас сэкс-трэнінгу ў Тайландзе. Спачатку іх абвінавацілі ў незаконнай працы, а потым — у арганізацыі паслугаў сэксуальнага характару, змове і арганізацыі злачыннай супольнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі