Вы тут

Нападнік "Дынама" Тайлер Граавац названы найлепшым гульцом нядзелі ў КХЛ

Тайлер Граавац / hcdinamo.by

Нападнік мінскага "Дынама" Тайлер Граавац прызнаны найлепшым гульцом нядзелі ў Кантынентальнай хакейнай лізе, паведамляе ХК "Дынама-Мінск" у панядзелак.

"Нападнік мінскага "Дынама" Тайлер Граавац упершыню ў КХЛ закінуў дзве шайбы, атрымаў 73% галасоў заўзятараў і быў прызнаны найлепшым гульцом дня", — гаворыцца ў паведамленні.

Такім чынам, у 18 матчах КХЛ Граавац набраў 14 (4+10) балаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, у нядзелю мінскае "Дынама" перамагло "Адмірал" з Уладзівастока з лікам 3:2. У выніку клуб падняўся на другое месца ў Заходняй канферэнцыі. Граавац закінуў дзве шайбы на 3-й і 42-й хвілінах матчу.

Наступным супернікам мінчукоў будзе казахстанскі "Барыс", гульня пройдзе ў Мінску 19 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.