Нахабны какаду адбірае ежу ў кенгуру (відэа)

Скрыншот з відэа.
Скрыншот з відэа.

Работнікі аўстралійскага запаведніка Wild 2 Free знялі на відэа, як велізарны белы какаду адбірае корм у кенгуру. Джо і Фрэнкі — так клічуць жывёлаў — нічога не змаглі супрацьпаставіць нахабнай птушцы і вымушаныя былі бегчы ад кармушкі і абедаць травой:

"Звычайна гэты надакучлівы какаду кусае кенгуру за кончыкі хвастоў, пакуль яны не сыдуць. Але сёння мы першы раз пабачылі, як ён кусае іх за насы, — распавядаюць супрацоўнікі заапарка. — Пасля гэтага нахабнік адбярэ толькі самае лепшае збожжа, а ўсё астатняе выкіне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі