“Нафтан” сенсацыйна абыграў “Нёман” — 3:2

“Нафтан” сенсацыйна абыграў “Нёман” — 3:2

Футбольны клуб “Нафтан” сенсацыйна абыграў “Нёман” — у 22 туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі “хімікі” прымалі гродзенцаў і вырвалі ў іх перамогу з лікам 3:2.

Такім чынам, аўтсайдэр сёлетняга чэмпіянату раптам забраў ачкі ў клуба, які ўпэўнена трымаецца ў верхняй шасцёрцы.

Раней, 16 верасня, прайшлі іншыя матчы гэтага тупа і скончыліся з такімі вынікамі: “Дняпро” — “Гарадзея” — 2:2, “Віцебск” — “Гомель” — 1:0, “Крумкачы” — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:3, “Дынама” (Мінск) — “Мінск” — 1:0.

Сёння таксама гуляюць наступныя пары: “Слуцк” — “Дынама” (Брэст), “Славія” — “Шахцёр”.

Скончыцца тур у панядзелак, 18 верасня, матчам “Іслач” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі