Вы тут

Надвор'е ў чацвер 7 ліпеня: да +25-ці, дажджы і навальніцы

Беларускае поле / planetabelarus

У чацвер 7 ліпеня ў Беларусі чакаецца прахалоднае з дажджамі і навальніцамі надвор'е. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па ўсёй тэрыторыі краіны сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць і слабыя туманы. Уначы па Віцебскай вобласці пройдуць моцныя дажджы, па ўсходзе — навальніцы. Вецер будзе заходні, пры навальніцах — парывісты, да 14 м/с.

У начныя часы тэмпература паветра будзе вагацца ў межах 10-16-ці градусаў цяпла (у сталіцы — ад +11 да +13). Удзень у розных раёнах краіны можа быць ад +19 да +25-ці (у Мінску — 20-22 цяпла).

Нягледзячы на невялікае пахаладанне, сіноптыкі абяцаюць спякотны ліпень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.