Надвор'е ў чацвер, 2 верасня: моцны вецер і да 15 градусаў цяпла

Надвор'е ў чацвер, 2 верасня: моцны вецер і да 15 градусаў цяпла

Дзённая тэмпература паветра не перавысіць +15°C, у дадатак з-за моцнага ветру ў Беларусі аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі.

Такі прагноз далі сіноптыкі на заўтра, 2 верасня.

На працягу дня будзе воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў. Іх верагоднасць ноччу складзе 5-10%, днём — да 15%.

Начная тэмпература не будзе перавышаць 8 градусаў цяпла, а дзённая — 15 градусаў цяпла.

Днём месцамі па краіне ўзмоцніцца вецер, яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў у секунду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі