Надвор'е на панядзелак: магчымыя моцныя залевы з градам

Удзень у часе навальніцаў у асобных раёнах магчымае выпадзенне граду. Уначы і раніцай месцамі слабы туман.





Вецер паўднёвы ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты, удзень у асобных раёнах шквалісты да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў цяпла, удзень — ад 23 да 29 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.