Надвор’е на панядзелак: амаль па ўсёй краіне — дажджы

Уначы па паўднёвым усходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Удзень месцамі ў Гродзенскай вобласці пройдуць моцныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмеркаваны, удзень парывісты.


Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень — 12-19 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі