Надвор'е на панядзелак 12 красавіка: воблачна з праясненнямі і да +19

Вясна на Палессі / Еўрарадыё
Вясна на Палессі / Еўрарадыё

12 красавіка ў Беларусі чакаецца веснавое надвор'е — ад 13 да 19 цяпла. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі па ўсходзе краіны, у астатніх раёнах будзе без ападкаў. Вецер месцамі парывісты, а наогул — умераны паўднёвы і паўднёва-усходні, перадаюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы слупок тэрмометра будзе вагацца ў раёне 1-6 градусаў цяпла. Удзень — сонечна, у некаторых месцах воблачна з праясненнямі. У аўторак цёплае надвор'е захаваецца. А з серады зноў пачнуцца перапады тэмператур, пойдуць дажджы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі