Надвор'е на нядзелю: хмарна, штармавое папярэджанне і галалёд

Ілюстратыўнае фота / Еўрарадыё
Ілюстратыўнае фота / Еўрарадыё

У нядзелю, 12 студзеня, будзе воблачнае надвор'е з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, днём магчымыя кароткачасовыя ападкі на поўначы краіны — дождж і мокры снег.

Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах — галаледзіца. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, раніцай і днём месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 м/с.

Уначы тэмпература паветра будзе ад -6 да +1, днём прагназуецца ад -1 на паўднёвым усходзе да +6 на захадзе Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі