Надвор’е на нядзелю: +19-25, у асобных раёнах навальніцы

Уначы па ўсходзе, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей прагрымяць навальніцы. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.



Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў, перадае БЕЛТА  са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі