Надвор'е на нядзелю 10 снежня: -10 і невялікі снег

Зімовы Навагрудак / Еўрарадыё

Зімовы Навагрудак / Еўрарадыё / Еўрарадыё

У нядзелю 10 снежня ў Беларусі будзе холадна. Слупок тэрмометра ў асобных раёнах апусціцца да -10, пройдзе невялікі снег, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі папярэджваюць, што на дарогах не абыдзецца без галалёдзіцы. Чакаецца слабы туман і паўднёва-ўсходні вецер — ад слабога да ўмеранага. У асноўным будзе пахмурна і шэра.

Уначы тэмпература паветра складзе мінус 4-10 градусаў, удзень — ад нуля да мінус шасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі