Надвор’е ў Беларусі на 15 кастрычніка: да +15, з невялікімі дажджамі

15 кастрычніка ў Беларусі прагназуецца хмарнае з распагоджаннямі надвор'е, піша БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

Уначы па паўднёвым захадзе, а днём месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. Вецер будзе няўстойлівым і слабым.

Уначы паветра астыне да 5 градусаў вышэй за нуль. Па поўначы будзе халадней — ад 1 да 4 градусаў са знакам плюс. А ўдзень чакаецца +9..+15 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі