Над Гомелем прагрымела студзеньская навальніца

У Гомелі адбылася рэдкая прыродная з'ява — сапраўдная студзеньская навальніца.

Спачатку на небе бліснула разгалінаваная маланка, а потым раздаліся грымоты. За гэтым паследаваў моцны снегапад, які працягваўся 10 хвілін. А потым, як часта бывае пасля навальніцы, неба над Гомелем рэзка прасвятлела і нават вызірнула сонца.

Як адзначае БелаПАН, маланка ўдарыла ў тэлерадыёцэнтр і пашкодзіла абсталяванне, на кароткі час было спынена вяшчанне абласнога радыё.

Незвычайную з'яву пракаментаваў старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Маслак. Ён адзначыў, што яна назіраецца перыядычна. Яе прычынай з'яўляецца парушэнне ў сістэме фармавання атмасферных слаёў. "Халодныя і цёплыя плыні паветра ў адносінах да зямлі памяняліся месцамі. Напрыклад, падчас апошняга пахаладання тэмпература паветра каля зямлі даходзіла да -15 градусаў, а на вышыні ў некалькі кіламетраў была +2 градусы", — перадае БЕЛТА яго словы.

Ілюстрацыйнае фота — titus.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі