Нацыянальны аэрапорт Мінск мяняе правілы дагляду ручной паклажы

Нацыянальны аэрапорт Мінск мяняе правілы дагляду ручной паклажы

Нацыянальны аэрапорт Мінск мяняе правілы дагляду ручной паклажы. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу аэрапорта, з 1 траўня тут укараняецца сістэма аўтаматычнага звароту латкоў у пунктах дагляду. Цяпер усю ручную паклажу будуць змяшчаць у спецыяльныя латкі і ў іх накіроўваць на праверку ў інтраскоп. Дагляд паклажы без выкарыстання латка будзе немагчымым.

Пасажыры, у якіх ручная паклажа не змяшчаецца ў латок, мусяць вярнуцца на стойку рэгістрацыі і здаць багаж.

Паводле патрабаванняў Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту максімальна дапушчальныя памеры ручной паклажы складаюць 56/45/25 см. У кампаніі “Белавія” яны крыху меншыя — 55/40/20 см.

Для асобных катэгорыяў ручной паклажы (балетныя пачкі, музычныя інструменты) парадак дагляду застанецца ранейшы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі