Нацбанк заявіў, што ЗВР Беларусі выраслі

Нацбанк заявіў, што ЗВР Беларусі выраслі

Нацбанк заявіў, што золатавалютныя рэзервы Беларусі за чэрвень выраслі на 96,6 млн долараў (на 1,3%). На 1 ліпеня яны складалі $7,5 млрд. Павелічэнне рэзерваў тлумачыцца набыццём валюты і яе паступленнямі ў бюджэт. Адначасова ў мінулым месяцы ўрад выплаціў $210 млн па сваіх знешніх і ўнутраных абавязацельствах.

У траўні ЗВР знізіліся на 351,5 млн долараў (на 4,5%), а ў красавіку быў рост — на амаль $190 мільёнаў.

Нацбанк спадзяецца, што ў канцы 2022 года ЗВР Беларусі будуць складаць не менш за 7 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі