ЗВР Беларусі зноў пачалі зніжацца
![ЗВР Беларусі зноў пачалі зніжацца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/memory-4116982_1280.jpg.webp?itok=4mVBHq85)
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў траўні знізіліся на 351,5 млн долараў ці на 4,5%. На 1 чэрвеня яны складалі $7,4 млрд (гэта папярэднія даныя), паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Зніжэнне тлумачыцца планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў на $135 млн. Нацбанк спасылаецца і на "пераацэнку манетарнага золата і замежнай валюты". Ніякіх крэдытаў у траўні атрымана не было.
У студзені золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі амаль на 100 млн долараў, аднак у лютым і сакавіку было зафіксавана іх зніжэнне (на 259 млн і на амаль 693 млн долараў адпаведна). У красавіку ЗВР зноў выраслі — амаль на 190 мільёнаў долараў.
Нацбанк Беларусі плануе ўтрымаць ЗВР на канец 2022 года на ўзроўні 7 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.