Нацбанк Беларусі: у лютым ЗВР знізіліся на 259 мільёнаў долараў

Нацбанк Беларусі: у лютым ЗВР знізіліся на 259 мільёнаў долараў

У лютым 2022-га золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся на 259,1 млн долараў (на 3%). На 1 сакавіка яны складалі $8,2 млрд, паведамляе прэс-служба Нацбанка РБ.

Падзенне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў тлумачыцца неабходнасцю разлічыцца па знешніх і ўнутраных абавязацельствах (каля 280 млн долараў) і адмоўным сальда пакупкі-продажу Нацбанкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

За студзень ЗВР РБ выраслі амаль на 100 млн долараў. У сакавіку чакаецца істотнае іх зніжэнне — пасля ўвядзення новых заходніх санкцый Нацбанк намагаецца стрымаць імклівае падзенне беларускага рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі