Нацбанк заяўляе пра новае зніжэнне стаўкі рэфінансавання

Пра гэта 12 ліпеня паведаміла журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

Рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання з 21,5% да 20,5 працэнта прынята праўленнем банка. З пачатку года гэта ўжо трэцяе зніжэнне, папярэднія былі ў красавіку і траўні. Тады стаўка таксама зніжалася на 1%.

У Бешанковіцкім раёне сёння праходзіць выязное пашыранае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага аблвыканкама, кіраўнікоў усіх банкаў рэгіёна і кіраўнікоў прадпрыемстваў вобласці, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі