Нацбанк плануе максімальна скараціць прысутнасць валюты ў разліках унутры краіны

Нацбанк плануе максімальна скараціць прысутнасць валюты ў разліках унутры краіны

Нацбанк плануе максімальна скараціць прысутнасць валюты ў разліках унутры краіны. Пра гэта старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур распавёў у інтэрв’ю газеце “Рэспубліка”. Ён адзначыў адну з апошніх навінаў —  змены ў Падатковы кодэкс, паводле якіх магчымасць уплаты любых падаткаў у валюце адмененая амаль цалкам. Таксама вядзецца праца над зменамі ў Грамадзянскі кодэкс —  грашовыя абавязанні ў замежнай валюце будуць магчымыя толькі тады, калі разлікі ў ёй дазваляе заканадаўства. А пералік выпадкаў выкарыстання валюты ва ўнутраных разліках стане гранічна вузкім.

Міністэрства фінансаў абмяжуе выпуск на беларускім рынку валютных аблігацыяў і гэта будзе тычыцца ўсіх суб’ектаў карпаратыўнага сектару, у тым ліку банкаў. Але пры гэтым валютнае заканадаўства будзе змякчацца і надалей. Раней ужо адмянілі выкарыстанне пашпартоў пры набыцці валюты, а таксама дазволілі прадпрыемствам не прадаваць дзяржаве частку валютнай выручкі.

Кіраўнік Нацбанка мяркуе, што прывязка да долараў у разліках раней была абумоўленая нестабільнасцю беларускага рубля і высокай інфляцыяй, але ва ўмовах умацавання нацыянальнай валюты ўсе разлікі варта праводзіць у ёй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі