Нацбанк Беларусі з 15 кастрычніка ізноў павышае стаўку рэфінансавання

Нацыянальны банк Беларусі з 15 кастрычніка павышае стаўку рэфінансавання з 10,5% да 10,75% гадавых, паведамляе “Інтэрфакс”.
Цяперашняе значэнне стаўкі — 10,5% гадавых — дзейнічае ў Беларусі з 13 верасня. Нацбанк Беларусі ўжо двойчы сёлета павышаў стаўку рэфінансавання, кожны раз — на 0,25 адсоткавага пункта.

Узровень інфляцыі ў Беларусі ў студзене-жніўні склаў 8,2%. Як паведамлялася раней, Нацбанк не выключае павышэння стаўкі рэфінансавання да канца 2008 года да 11-14% гадавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі