На Зямлю зваліўся кавалак астэроіда, кратэр — 12 метраў (фота, відэа)

Як інфармуе Associated Press, невялікі метэарыт пакінуў пасля сябе кратэр, радыус якога складае 12 метраў, а глыбіня — каля 5 метраў. Спецыяльная камісія ўладаў Нікарагуа ўжо пацвердзіла, што метэарыт — гэта частка астэроіда, які пралятаў каля нашай планеты.

Як паведамляла Еўрарадыё, 7 верасня каля Зямлі праляцеў астэроід 2014 RC. Астраномы называюць яго невялікім, паколькі памер касмічнага цела складае каля 20 метраў. Адзначалася, што ніякай пагрозы астэроід не ўяўляе.

Навукоўцы Нікарагуа збіраюцца даследаваць раён падзення метэарыта і спадзяюцца на дапамогу замежных спецыялістаў.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі