На выспе Шры-Ланка сканаў пісьменнік-фантаст Артур Кларк

Ва ўзросце 90 год сканаў аўтар “Касмічнай адысеі” пісьменнік-фантаст Артур Кларк. Адзін з самых вядомых фантастаў памёр ва ўласным доме на востраве Шры-Ланка ад спынення дыхання. Кларк нароўне з Айзекам Азімавым і Робертам Хайнлайнам уваходзіць у “вялікую тройку” навуковых фантастаў, якія аказалі агромны ўплыў на развіццё гэтага жанру.

Артур Кларк не толькі пісьменнік, але і прызнаны навуковец, футуролаг і вынаходнік. У сярэдзіне мінулага стагоддзя ён прапанаваў свету канцэпцыю глабальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі. Гэтая ідэі была рэалізаваная, а геастацыянарную арбіту нават называюць арбітай Кларка.

Паводле “Телеграф