На выходных у Беларусі будзе да -11

Зімовая дарога, ілюстрацыйнае фота

Зімовая дарога, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 9 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдзе снег, мокры снег, месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Удзень будзе пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 марозу, удзень чакаецца -1...-7.

У нядзелю, 10 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па Беларусі пройдзе снег, мокры снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 4-11 ніжэй за нуль, удзень прагназуюць ад 0 да -7.

На выходных у Беларусі будзе да -11
vk.com/belgidromet
На выходных у Беларусі будзе да -11

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі