На выходных у Беларусі пройдзе "Фэст экскурсаводаў"

На выходных у Беларусі пройдзе "Фэст экскурсаводаў"

23-24 красавіка ў Беларусі пройдзе "Фэст экскурсаводаў". Экскурсіі будуць праводзіцца па ўсёй краіне. Удзел у іх — паводле папярэдняга запісу. Аднаму чалавеку можна запісацца не больш чым на тры экскурсіі.

Напрыклад, у Мінску адбудуцца такія экскурсіі: "Мінскі метрапалітэн і яго гісторыя", "Менскія некропалі: Кальварыя", "Духі і вобразы старой Старажоўкі", "Легенды і гісторыі старога Менска" ды інш. У Брэсце, напрыклад, можна будзе наведаць экскурсію "Загадкі старых могілак" (па Трышынскіх могілках), у Полацку — "Аперацыя "Баявік" альбо страчаныя культавыя каштоўнасці ў Полацку", у Гомелі — "Кварталы гомельскай эліты: былыя вуліцы Міліённая, Крушэўская і інш.", у Гродне — "Абарончыя ўмацаванні Гародні часоў Паўночнай вайны", у Бабруйску — "Цытадэль на Бярэзіне".

Падрабязней можна даведацца на сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі